Дзень беларускага пісьменства будучага года асаблівы, паколькі ў 2017 годзе спаўняецца 500 гадоў беларускаму кнігадрукаванню.
Якія цікавыя мерапрыемствы рыхтуюцца ў Нацыянальнай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь? Ці будуць да юбілею праводзіцца выставы найбольш значных кніг, якія былі выдадзены за 500 гадоў? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні ў нашай праграме.
У нас у гасцях сёння быў літаратуразнаўца, культуролаг, намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алесь Суша.