Пэўна, няма ніводнага маладога сучаснага паэта, у вершах якога не сустрэлася ніводнага лаянкавага слова - гэта нават лічыцца пэўнай прыкметай творчай смеласці і выкліку, маўляў, паглядзіце, які я!
Мне гэта нагадвае падлеткаў, якія лаюцца на вуліцы, каб звярнуць на сябе ўвагу, давесці сваю "крутасць" перад кампаніяй аднагодкаў... Пэўна, яны і не здагадваюцца, што насамрэч выглядаюць брыдка...
Канечне, можна прывесці выпадкі, калі падобныя "слоўцы" дазвалялі сабе і класікі. АЛЕ! Яны ў большасці выпадкаў рабілі гэта да месца і з пэўнай мэтай.
Зрэшты, правілаў без выключэнняў не бывае. І гэта пацвердзіць госць нашай праграмы малады паэт Зміцер Арцюх .
Скончыў кафедру радыё і тэлебачання факультэта журналістыкі БДУ (2003). Працаваў карэспандэнтам Беларускага радыё, рэдакцыі грамадскіх і сацыяльна-эканамічных праграм, на БТ рэдактарам аддзела рэпарцёраў, выпускаючым рэдактарам АТН. З ліпеня 2005 па кастрычнік 2009 года працаваў старшым карэспандэнтам у часопісе «Промышленная безопасность», затым у Навагрудскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы, у амерыканскім дабрачынным фондзе «The Saviour». З чэрвеня 2010 года — выпускаючы рэдактар сайта мінскага Свята-Елісавецінскага манастыра
www.obitel-minsk.by.