Пра Таццяну

  Таццяна Мікалаеўна Сівец (23 чэрвеня 1982, Мінск). Скончыла факультэт беларускай філалогіі і культуры БДПУ імя М. Танка (2005), атрымаўшы спецыяльнасць настаўніка англійскай мовы, беларускай мовы і літаратуры, аспірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Я. Купалы НАНБ (2005—2008).

  Супрацоўнічала на радыёстанцыі «Беларусь», каментатар замежнага вяшчання Беларускага радыё, рыхтавала праграмы на беларускай і англійскай мовах. У 2011 годзе — галоўны рэдактар часопіса «Маладосць». З 1 снежня 2011 года – галоўны рэдактар газеты «Літаратура і мастацтва».

  Аўтар вершаў, апавяданняў, п’есаў. Перакладаю з англійскай. Кнігі: «Праляцець па вясёлцы» (кніга паэзіі) («Бібліятэчка часопіса «Маладосць», 2002); «Ліпеньская навальніца» (кніга паэзіі) («Мастацкая літаратура», 2003); «Таму, хто знойдзе» (вершы, проза, п’есы, пераклады) (Мінск, 2007; «Логвінаў», 2009); «Брык і Шуся шукаюць лета» (казка-размалёўка) (РВУ «Літаратура і Мастацтва», 2012).

  Найлепш пра мяне, відаць, раскажуць уласныя вершы. Спасылка на мой літаратурны блог: http://naya1982.livejournal.com

2 комментария:

  1. Рада была услышать Вас, Татьяна Николаевна. Мир вокруг нас по сути своей - женский мир. Потому что все в нем касается женщины. Поэтому, думается, и литература так богата сейчас на женские имена.
    Успехов Вам!

    ОтветитьУдалить
  2. Здравствуйте . Меня зовут Татьяна , мне 48 лет . Я пишу стихи на белорусском и русском языках . Стихи очень нравятся моим знакомым . Подскажите мне , пожалуйста , могу ли я их опубликовать и как это сделать ?
    Недавно по телевидению выступал президент нашей страны , говорил , что у нас в Белоруссии мало поэтов и писателей ...
    Спасибо

    ОтветитьУдалить