четверг, 20 февраля 2014 г.

Спытайце ў Таццяны...

Ад знаёмага кампазітара пачула: "Не пішу зараз песень на беларускамоўныя тэксты, бо нашы выканаўцы не хочуць іх спяваць, а большасць наогул пішуць самі для сябе..." Не ведаю, як вас, але мяне такая пастаноўка пытання бянтэжыць: тыя ж спевакі могуць сказаць пасля, што не спяваюць па-беларуску, бо няма вартых песень. Усё! Кола замкнулася.
А памятаю, яшчэ дзесяць-пятнаццаць гадоў таму нават пытання такога не ўзнікала: з радыё гучалі цудоўныя песні і без усялякіх 75% па-беларуску спявалі ўсе: і "Сябры", і Афанасьева з Дарафеевай... І на лепшыя вершы пісаліся песні (а не на тэксты): Жылкі, Кляшторнага, Гілевіча...
Сёння ж, каб пачуць добрую песню па-беларуску лепш завітаць на які-небудзь бардаўскі канцэрт. Напрыклад, Таццяны Беланогай (дарэчы, пераможцы фестывалю "Бардаўская восень). І спявае яна не толькі на ўласныя вершы...

Карацей, чакаем у госці Таццяну, каб пачуць, што яна думае пра шлях "ад верша да песні", атрымаць асалоду ад яе голасу, паглядзець кліп... А вы, панове, пакуль ёсць час, задавайце пытанні нашай чароўнай госці - мы іх абавязкова агучым у эфіры!

2 комментария:

  1. Белорусских бардов я не слышала, поэтому по этой теме ничего не скажу. А вот песни на белорусском слушаю часто. Любимые исполнители - "J Морс" и "Ляпис Трубецкой", но слушаю и "N.R.M." и "Крамбамбулю". Они делают качественные песни на белорусском, которые приятно слушать, выпускали альбомы на белорусском. Вопрос только в том, что белорусскоязычные песни не слишком котируются на молодежных радиостанциях. А люди старшего возраста современные песни слушать не будут. Вот и получается, что услышать белорусскую песню можно либо на концерте, либо купить диск. А хотелось бы и по радио, и по телевизору их слышать. И не просто попсу, а песни со смыслом.
    Вопрос Татьяне. Любое ли стихотворение может стать песней? Как понять, что вот этот стих - песня, а этот - нет?

    ОтветитьУдалить
  2. ооо, я думаю, этот вопрос о стихе-песне будет нашим первым - он самый-самый интересный и для нас тоже :)

    ОтветитьУдалить