понедельник, 14 апреля 2014 г.

Заўтра, 15 красавіка ў 22.00, глядзіце новы выпуск праграмы "Дыяблог. Пра літаратуру". У нас у гасцях - Зміцер Арцюх .

  Пэўна, няма ніводнага маладога сучаснага паэта, у вершах якога не сустрэлася ніводнага лаянкавага слова - гэта нават лічыцца пэўнай прыкметай творчай смеласці і выкліку, маўляў, паглядзіце, які я! Мне гэта нагадвае падлеткаў, якія лаюцца на вуліцы, каб звярнуць на сябе ўвагу, давесці сваю "крутасць" перад кампаніяй аднагодкаў... Пэўна, яны і не здагадваюцца, што насамрэч выглядаюць брыдка... Канечне, можна прывесці выпадкі, калі падобныя "слоўцы" дазвалялі сабе і класікі. АЛЕ! Яны ў большасці выпадкаў рабілі гэта да месца і з пэўнай мэтай. Зрэшты, правілаў без выключэнняў не бывае. І гэта пацвердзіць госць нашай праграмы малады паэт Зміцер Арцюх .
Зміцер Арцюх

  Скончыў кафедру радыё і тэлебачання факультэта журналістыкі БДУ (2003). Працаваў карэспандэнтам Беларускага радыё, рэдакцыі грамадскіх і сацыяльна-эканамічных праграм, на БТ рэдактарам аддзела рэпарцёраў, выпускаючым рэдактарам АТН. З ліпеня 2005 па кастрычнік 2009 года працаваў старшым карэспандэнтам у часопісе «Промышленная безопасность», затым у Навагрудскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы, у амерыканскім дабрачынным фондзе «The Saviour». З чэрвеня 2010 года — выпускаючы рэдактар сайта мінскага Свята-Елісавецінскага манастыра www.obitel-minsk.by.
  З 2009 года як аўтар (вядучы) тэлевізійных дакументальна-публіцыстычных цыклаў супрацоўнічае з дабрачынным фондам «Спас» і Інфармацыйным Агенцтвам Беларускай Праваслаўнай Царквы. Адзін з аўтараў дакументальнага фільма «Навагрудская Галгофа» (2009). Аўтар паэтычнага зборніка «Вясна ў кароткім паліто…» (2006, «Мастацкая літаратура»). Вершы ў Зміцера такія ж светлыя, як і ён сам. А як ён пазірае на праблему бездухоўнасці ў літаратуры? Што б запыталі ў паэта Вы?

4 комментария:

  1. Зміцер, калі не памыляюся, вы калісьці ці то арганізоўвалі, ці то прымалі ўдзел у літаратурных вечарах з астралагічным каларытам, дзе творчасць паэта прэзентавалася праз прызму знака задыяка, пад якім ён нарадзіўся. А цяпер, бачу, заглыбіліся ў хрысціянства. У тым, што паддаліся спакусе і іншых людзей спакушалі д'ябальскім заняткам, каецеся, ці паспяхова сінтэзавалі для сябе рэлігію са звяздарствам, як верш з лаянкавым словам?

    ОтветитьУдалить
  2. "... Мне гэта нагадвае падлеткаў, якія лаюцца на вуліцы, каб звярнуць на сябе ўвагу, давесці сваю "крутасць" перад кампаніяй аднагодкаў ..." - а вось гэта мне нагадвае, як аднойчы я пайшоў з памочнікам пракурора на сустрэчу са школьнікамі, і ён пачаў сваё выступленне так: "Хутка ў вас пачнуцца канікулы, вы будзеце мець шмат вольнага часу і выкарыстоўваць яго як захочаце. Пры гэтым заўсёды памятайце, што рабіць гэта трэба ў рамках дзеючага заканадаўства, каб пасля не несці негатыўныя наступствы". І ўся лекцыя прайшла ў такім духу. О, як гэта было жыва і займальна, які драйв, аўдыторыя адразу прачнулася і ўзбадзёрылася! Думаю, у сапраўднага паэта (у сапраўднага, канечне, а не ў першага сустрэчнага графамана) і з суцэльных мацюкоў верш атрымаўся б высокамастацкім (праўда, і вэрхал, напэўна, усчалі б ханжы і фармалісты ад літаратуры ды іншыя розныя аматары канікулаў у рамках дзеючага заканадаўства, жыцця не было б гэтаму паэту).

    ОтветитьУдалить
    Ответы
    1. У нечым згодна, бо сама люблю і Бродскага, і Сяргея Жадана (не чыталі яго ў перакладзе Віталя Рыжкова? Шыкоўныя вершы!), так што лічу, што добры верш нават мацюком не сапсуеш, галоўнае, як суп, не пераперчыць, каб не стала брыдка "есці".
      Цікава, што адкажа Зміцер!

      Удалить