среда, 2 апреля 2014 г.

Заўтра, 3 красавіка ў 09:35 і 22:00, глядзіце новы выпуск праграмы "Дыя@блог пра літаратуру". У нас у гасцях - Анатоль Трафімчык.

   Таямніцы, інтрыгі, даследаванні... Беларускай літаратуры!
   Ну, што тут, здавалася, можна адкрыць у Коласа? Усё ж чытана-перачытана, аналізавана ўздоўж і ўпоперак, сотні дысертацый абаронена, канферэнцый праведзена, а вось жа - малады даследчык Анатоль Трафімчык даводзіць, што Якуб наш Колас прадказаў смерць цара Мікалая ІІ ў паэме "Сымон-музыка"... А яшчэ, аказваецца, Канстанцін Міхайлавіч не аднаго чалавека выратаваў ад сталінскіх рэпрэсій, рызыкуючы, між іншым, вельмі многім...
А яшчэ Анатоль дакладна ведае, ШТО Ленін "думаў пра Беларусь"...
А яшчэ...
Карацей, лепш паслухаць самога Анатоля, а яшчэ лепш - нешта ў яго спытаць!
Мы чакаем яго ў студыі - заўтра!
P.S. А яшчэ ён сам звязаў гэты шалік!)))



Комментариев нет:

Отправить комментарий