понедельник, 17 марта 2014 г.

Заўтра, 18 сакавіка ў 09.00, глядзіце новы выпуск праграмы "Дыя@блог пра літаратуру" на "Беларусь 3"

Тэма: Дзе можна сустрэцца з мастацтвам?
Госць: Міхась Пазнякоў, старшыня Мінскага гарадскога аддзялення СПБ

Дзе можна сустрэцца з мастацтвам?
Ды дзе заўгодна! Калі з сабой кніга, то месца можа быць любым...
А калі гаворка пра сустрэчу з "жывым класікам", то што можа быць лепш за бібліятэку?
Толькі тое, што туды ходзяць, бадай, адны школьнікі ды пенсіянеры?
Не згодныя? А калі вы апошнім разам патраплялі на нейкую літаратурную вечарыну?
   Магчыма, ёсць сэнс праводзіць іх у кавярнях ці мастацкіх галерэях, як у Еўропе?
А што мяркуе на гэты конт чалавек, які арганізаваў і правёў сотні (калі не тысячы) сустрэч з літаратарамі - старшыня Мінскага гарадскога аддзялення СПБ Міхась Пазнякоў?
Магчыма, пасля нашай гутаркі і вы захочаце наведаць адну з іх...

А дзе б вы хацелі сустрэцца з пісьменнікам? 

Уключайцеся ў размову!
Прыняць удзел у аберкаванні тэмы праграмы магчыма з дапамогай SMS. Яны будуць прымацца падчас выхаду праграмы на нумар 3800.

Комментариев нет:

Отправить комментарий