вторник, 4 марта 2014 г.

"А я так бачу!.."

Тэма адной з нашых чарговых гутарак - пісьменніцкі погляд на свет.
Што змянілася ў краіне, на думку творцы? На якія пытанні мусіў адказваць аўтар у другой палове мінулага стагоддзя і з якімі запытамі часу ён сутыкаецца сёння? Чаму голас пісьменніка часам не патрэбны? І што можа памяняць літаратар адным сваім творам?
Пытанняў багата...
Спадзяемся, што адказы будуць у нашага госця - Генадзя Пашкова, першага сакратара Саюза пісьменнікаў Беларусі, які на сваім вяку пабачыў не адну хвалю дзяржаўных пераўтварэнняў, які заспеў час, калі пісьменнік быў "больш як пісьменнік". Магчыма, Генадзь Пятровіч зможа выкласці прычыны, па якіх да творцаў памянялася стаўленне... А можа, справа ў тым самым пісьменніцкім поглядзе?..
Што рабіць?
Сачыць за анонсамі тут і ў Фэйсбуку, а таксама далучацца да дыскусіі!

Комментариев нет:

Отправить комментарий