понедельник, 24 марта 2014 г.

Заўтра, у 09.00, на тэлеканале "Беларусь 3" глядзіце новы выпуск праграмы "Дыя@блог пра літаратуру". Госць: Анатоль Крэйдзіч


Купіць кніжку ў Івацэвічах. Місія невыканальная?
Ну, хай не ў Івацэвічах, а ў невялікім мястэчку ці нават у вёсцы!
Даўно вы бачылі ў вёсцы кнігарню?
А вось наш будучы госць яшчэ заспеў час, калі ў яго вёсцы была кнігарня...
Што сёння?
Сёння кнігі часам "завозяць" у мясцовую краму, дзе яны стаяць недзе паміж гарэлкай і крупамі...
У Анатоля Крэйдзіча, старшыні Брэсцкага абласнога аддзялення СПБ, які не можа знайсці на Берасцейшчыне ўласную кнігу і кнігі сваіх калег (не таму, на жаль, што раскупілі, а таму, што недавезлі!), заўтра будзе магчымасць падзяліцца з вамі сваімі думкамі і прапанаваць уласнае вырашэнне праблемы.
А можа, праблемы няма?
Ці трэба кнігі за МКАДам?
Чакаем вашых думак!

 
Прыняць удзел у абмеркаванні тэмы можна па сродках SMS. Паведамленні будуць прымацца на кароткі нумар 3800 падчас эфіру праграмы, і з'яўляцца на экране ў выглядзе бягучага радка.

   Праграму цалкам і відэа-нарэзкі на самыя цікавыя пытанні можна паглядзець пасля эфіру ў блогу. Сачыце за абнаўленнямі!

1 комментарий:

  1. Анатоль Крэйдзіч ірве шаблоны, як Тузік грэлку. Дыяблог стаў монаблогам.
    Не здалося?)

    ОтветитьУдалить