четверг, 27 марта 2014 г.

Заўтра, 27 сакавіка ў 09.00, на тэлеканале "Беларусь 3" глядзіце "Дыя@блог пра літаратуру". Госць праграмы - Валерый Анісенка

 To be альбо не быць... беларускай літаратуры на сцэне?

  Валерый Данілавіч Анісенка - асоба, якая не патрабуе прадстаўлення не толькі ў нашай краіне. Як рэжысёра, які паставіў Шэкспіра, яго ведаюць і ў Эдынбургу...
Але гаворка нашая з ім будзе нават не пра тое, як акцёр стаў рэжысёрам, а потым і дырэктарам тэатра, а пра тое, што і, галоўнае, навошта ставіцца сёння на сцэнах Беларусі.
Колькі драматургаў казалі мне: "Чаму мае п'есы непатрэбныя?" Колькі разоў я чула рэжысёрскае: "Няма добрых беларускіх п'ес"!
  Ведаю, што ТЮГ ужо прыняў рашэнне пра стварэнне пры тэатры Цэнтра беларускай драматургіі для дзяцей і падлеткаў. А што рабіць усім астатнім?
Чаму ў Расіі зараз 70-80% спектакляў - творы сучаснікаў-суайчыннікаў, а ў нас - суцэльная класіка? Дарэчы, у Коласаўскім тэатры, які ачоліў спадар Анісенка, з сучаснікамі ўсё значна лепш, чым, скажам, у Купалаўскім, параўнайце: «Кракаўскі студэнт» Г.Марчук (2008), «Песні ваўка» В.Паніна (2012), «Ліфт» Ю.Чарняўскай (2012), «Што баліць?» Л.Агулянскага (2013), «Макбет» У.Шекспіра (2013), «Пахавайце мяне за плинтусам» П.Санаева (2013).
У Валерыя Данілавіча выйшла кніга, якая называецца "Спроба асэнсавання". Якраз гэта мы будзем рабіць падчас сустрэчы ў студыі праграмы "ДЫяблог. Пра літаратуру" - асэнсоўваць! Далучайцеся да дыялогу! Задавайце пытанні Майстру!

  Прыняць удзел у абмеркаванні тэмы можна па сродках SMS. Паведамленні будуць прымацца на кароткі нумар 3800 падчас эфіру праграмы, і з'яўляцца на экране ў выглядзе бягучага радка.

Праграму цалкам і відэа-нарэзкі на самыя цікавыя пытанні можна паглядзець пасля эфіру ў блогу http://sivecchircova.blogspot.com/p/blog-page_3148.html

Сачыце за абнаўленнямі!

2 комментария:

  1. Добры дзень! ці удаецца Валерыю Данілавічу праводзіць "палітыку сучаснай беларускай п'есы" у Коласаўскім тэатры, як гэта было ў Тэатры беларускай драматургіі? ці прымаюць акцёры новую айчынную п'есу? ці праводзіцца лабараторная праца кшталту чытак п'ес?

    ОтветитьУдалить
    Ответы
    1. Шчыра дзякуем за пытанні! Абавязкова даведаемся ў Валерыя Данілавіча ўжо ў сераду)))

      Удалить