понедельник, 9 июня 2014 г.

Заўтра мы гаворым пра традыцыі і сучаснасць. У гасцях "Дыяблогу" - пісьменнік Алесь Савіцкі

   Мы запрасілі ў госці аднаго з тых (ужо, на жаль, вельмі нешматлікіх) людзей, якія на ўласным лёсе зведалі, што такое вайна. Сёлета Алесю Савіцкаму, пісьменніку-ветэрану, аднаму са старэйшых чальцоў літаратурнай арганізацыі, споўнілася 90 гадоў. Аднак падлеткі, якія прыходзяць на яго "урокі мужнасці" ў Мемарыяльнай зале Саюза пісьменнікаў, гатовыя гадзінамі слухаць яго расповеды.
   Мы запытаем у Алеся Ануфрыевіча, як ён разумее гэтае паняцце, і разам прыгадаем цікавыя выпадкі з 80-гадовай гісторыі СПБ. Магчыма, успомнім і вершы, якія ён пісаў у партызанскім атрадзе... Спадзяемся, што ў вас таксама знойдуцца пытанні для нашага шаноўнага госця.
Паверце, з ім варта пагутарыць! Далучайцеся да дыялогу!

Комментариев нет:

Отправить комментарий