вторник, 16 сентября 2014 г.

Сёння ў гасцях "Дыя@блогу" - Віталь Рыжкоў. Паэт, якога чакалі!

   У Беларусі прадаць у першы дзень пасля выхаду ПЕРШАЙ кніжкі ПАЭЗІІ каля сотні яе асобнікаў - нерэальна! Але ён гэта зрабіў. Ён увогуле - чалавек, які здзіўляе многіх: сціплы хлопец, за якім ідзе слава донжуана, малады паэт, а яго кніжкі ўжо няма на руках у аўтара (не кажучы пра кнігарні)...

   Але пры гэтым ён піярыць не толькі і не столькі сябе: перакладае замежных калег, праводзіць вечарыны паэзіі для сяброў, вядзе праект "Чорна-белыя вершы", дзе сучасныя аўтары чытаю на камеру свае творы...
    Ды шмат чаго яшчэ, зрэшты. А калі паслухаць, як ён чытае свае вершы!..
Карацей, мы яго запрасілі на запіс у аўторак, а вы спяшайцеся задаваць пытанні (у тым ліку і пра тое, як стаць самым папулярным маладым паэтам краіны;)))... Ён ведае адказы!..


Комментариев нет:

Отправить комментарий