четверг, 21 августа 2014 г.

Мы вярнуліся!!!)))


   "Дыя@блог" нарэршце вяртаецца з адпачынку, а мы радыя зноў сустрэцца з вамі, сябры! Спадзяемся, што ў вас знойдуцца пытанні для нашага новага (і вельмі чаканага) госця...

   Вы ж памятаеце, праўда, што 6-7 верасня ў Заслаўі пройдзе Дзень беларускага пісьменства?
На гэтае свята збяруцца не толькі беларускія літаратары, але і творцы з-за мяжы: Расіі, Украіны, Грузіі, Казахстана, Чачні, Сербіі, ЗША ды іншых краін. Падчас свята адбудзецца традыцыйны "круглы стол", на якім пісьменнікі абмяркуюць стан літаратуры ў сучасным свеце.
   Адным з арганізатараў мерапрыемстваў у Заслаўі з'яўляецца Алесь Карлюкевіч, пісьменнік, краязнаўца, дырэктар - галоўны рэдактар Выдавецкага дома "Звязда". Ён не першы год займаецца наладжваннем творчых і сяброўскіх стасункаў паміж літаратарамі розных краін, адзначаны прэміяй СНД "Зоркі Садружнасці" за стварэнне масштабнага літаратурнага праекту "Сугучча сэрцаў"...
   Мы запытаем у Алеся Мікалаевіча, найперш, якіх сюрпрызаў чакаць ад сёлетняга Дня пісьменства, а пра што хацелі б даведацца вы?

2 комментария:

  1. Якім чынам маладому малавядомаму аўтару можна выдаць кнігу ў вашым выдавецтве. Ці мажліва гэта наогул і што для гэтага трэба зрабіць? Дзякуй

    ОтветитьУдалить
    Ответы
    1. Благодарю за интересный вопрос. Надеюсь, Вы уже видели программу, где господин Карлюкевич на него ответил

      Удалить