среда, 3 сентября 2014 г.

Ці любіце вы... гуляць па могілках?


   А вось нашая будучая госця - так! І сустракаюцца ёй там не прывіды-здані, а сюжэты новых аповесцяў ды раманаў. Гістарычных, з элементамі фэнтэзі, часам хорару (а як жа іначай) ды шмат чаго яшчэ. Галоўнае, што акрамя баўлення часу і асалоды гэтыя творы нясуць веды па гісторыі нашай краіны...    Магчыма, гадоў праз трыста яны заменяць нашым нашчадкам падручнікі па тым, як жылі даўней беларусы, а пакуль спадзяемся атрымаць ад чароўнай аўтаркі адказы на вашыя пытанні.

Дарэчы, яшчэ адзін цікавы факт: яна звычайна піша свае творы ноччу. Але ніякай містыкі - проста днём яна працуе журналістам у газеце.
Здагадаліся?
Так, чакаем у студыі Людмілу Рублеўскую!
І вашыя пытанні, канечне ж...

1 комментарий:

  1. Як Вам удаецца сумяшчаць працу і літаратуру. Калі і дзе, на вашу думку, лепей пісаць?

    Дзякуй

    ОтветитьУдалить