пятница, 12 сентября 2014 г.

Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Азербайджанскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Ісфандзіяр Бахціяр аглы Вагабзадэ.

   Чаму яго запрасілі мы ўзяць удзел у нашай праграме?
Па-першае, член Саюза пісьменнікаў Беларусі і Саюза пісьменнікаў Азербайджана.

   Па-другое, перакладчык паэзіі Максіма Багдановіча на азербайджанскую мову.

     Па-трэцяе, сын народнага паэта Азербайджана.
   Па-чацвёртае, літаратуразнаўца, доктар філалагічных навук, аўтар некалькіх манаграфій па літаратуры.
  Па-пятае, апякун мастацтва. Паўсюль, дзе б ні працаваў, ён упэўнены, што народы мусяць ведаць адно аднаго праз культуру, і робіць для гэтага ўсё магчымае...
Па-шостае...
   Але хіба гэтага недастаткова, каб сустрэцца з цікавай асобай, пагутарыць пра тое, што лучыць нашыя культуры, што нас адрознівае, а што, можа быць, найлепш бачна менавіта збоку...
 Чакаем шаноўнага госця і рыхтуем пытанні!!!

Комментариев нет:

Отправить комментарий