суббота, 25 октября 2014 г.

18+

Ці згодны вы з тым, што беларуская літаратура занадта цнатлівая?
Эратычных сцэнаў у класікаў - Мележа, Коласа, Быкава - пералічыць па пальцах. Сучаснікаў, якія раскрываюць тэму, таксама няшмат, ды і свае ж калегі на такога творцу часам паглядаюць з папрокам: маўляў, апашляе самае святое - беларускае пісьменства...
Як у такіх умовах гаварыць пра тое, што ў айчыннай традыцыі лічыцца самым патаемным?
Цяжка!
Але беларускія паэткі цяжкасцяў не баяцца!!!
Спадзяюся, гутарка з лірычнай паэткай, адмысловай пісьменніцай, сцэнарыстам, аўтаркай беларускага эратычнага календара Алёнай Беланожкай атрымаецца вельмі шчырая...
Так што не саромцеся - задавайце пытанні!

Комментариев нет:

Отправить комментарий