воскресенье, 19 октября 2014 г.

Моладзь разбурае межы!

Сённяшнія маладыя творцы перакладаюць не толькі з англійскай! Наш будучы госць - паэт Рагнед Малахоўскі - перастварае па-беларуску вершы літаратараў Чачні, Комі, Азербайджана, Туркменіі ды іншых краін. Чаму іх? Гэта мы спытаем у яго самі! А што запыталі б вы ў маладога творцы, які, апрача іншага, укладае першыя кніжкі аўтараў-пачаткоўцаў, займаецца музыкай, ладзіць уласныя фотавыставы?..
Ці трэба маладым ісці не на Захад, а на Усход?
Чаму варта перакладаць іншых?
Якім творчым заняткам лепей аддаць перавагу?
Ды, урэшце, навошта яны, маладыя, усім гэтым займаюцца?!
Пытайцеся - Рагнед адкажа!

Комментариев нет:

Отправить комментарий