пятница, 31 октября 2014 г.

Пераклады для дзяцей: што і навошта?

Якія самыя любімыя казкі вы памятаеце з дзяцінства?
Упэўнена, што большасць была напісаная зусім не беларускімі аўтарамі. Але ТАДЫ вас гэта не цікавіла, праўда ж? Большасць дзяцей не зважае нават на імя аўтара на вокладцы, не тое што на дробным шрыфтам пазначанае недзе ўнутры прозвішча перакладчыка!
Але ж менавіта ад яго залежыць, ці спадабаецца дзецям кніжка замежнага творцы, ці стануць яго героі СВАІМІ на гэтай зямлі...
Я ў дзяцінстве больш за ўсё любіла кнігі польскага пісьменніка Януша Корчака... Перачытвала іх дзясяткі разоў, канечне, не цікавячыся, хто іх перастварыў па-руску. І калі з'явіліся пераклады на беларускую, то я нават крыху баялася іх чытаць - а раптам яны будуць горшыя за тыя, што я запомніла з маленства...
Не былі! Магчыма, таму што адну з кніг перакладала на нашу родную мову цудоўная перакладчыца і выкладчыца БДУ Марына Шода. Урыўкі з яе перакладаў можна прачытаць тут: http://prajdzisvet.org/translators/57-shoda-maryna.html.
Мы запрасілі спадарыню Марыну распавесці нам пра тое, чым адрозніваюцца пераклады для дзяцей ад кніг, пераствораных для дарослых.... А іншыя пытанні вы можаце прапанаваць самі! Чакаем!

Комментариев нет:

Отправить комментарий