понедельник, 6 октября 2014 г.

Хобі для паэткі...

Тое, што пісьменнікі сёння мусяць у прамым сэнсе слова станавіцца на галаву, каб прадаць сваю кніжку, вядома, напэўна, усім. А вось што яны робяць - у якасці хобі, для душы, так бы мовіць? Мы вырашылі запытаць у маладой паэтэсы, барда, члена СПБ Ганны Чумаковай.
Бо яна мае вельмі нетрывіяльнае для беларускай літаратурнай "тусоўкі" хобі - яна робіць мыла!..
Спадзяемся, што яго яна прадэманструе нам падчас сустрэчы, а таксама пачытае вершы і паспявае. Але ж не забудземся і пра вашыя выказванні ды пытанні.
Як вы ставіцеся да хобі творчых людзей? Якім яно мусіць быць? Пытайцеся ў Ганны!

Комментариев нет:

Отправить комментарий