понедельник, 17 ноября 2014 г.

Пад ялінкай - з авечкай!!!

І яе цудоўнай аўтаркай, канечне... Я маю на ўвазе кнігу беларускай дзіцячай пісьменніцы Наталлі Бучынскай "Незабыўныя сустрэчы з авечкай Адэляй, або Adeljastar@tut.by". Калі ўжо ў авечкі ёсць свая пошта, падумалі мы, то трэба яе хутчэй запрашаць у нашу навагоднюю праграму... Так! Ужо навагоднюю! У нашай студыі  з'явіцца ялінка, а мы са Стэлай, спадзяюся, ператворымся ў чароўных Снягурак (галоўнае, каб з ацяпленнем усё было ў парадку!).
Спадарыня Наталля абяцалася прывесці не толькі сваю авечку Адэлю, але і колькі навагодніх сюрпрызаў... А што б вы пажадалі пад Новы год аўтарцы, сабе, нам, ды і ўсё беларускай літаратуры, нарэшце? Пішыце - адказы гарантуем!

Комментариев нет:

Отправить комментарий