четверг, 4 декабря 2014 г.

Кніга як сродак захавання Памяці



Кніга нашай госці “Невядомы Ракаў: могілкі пад базыльянскім крыжам” уражвае з розных прычын: па-першае, яна пра могілкі (а такіх, пагадзіцеся, у наш час небагата выдаецца); па-другое, яе склала даследчыца-некрапаліст, юрыст па адукацыі, якая да таго ж з’яўляецца кіраўніком Ініцыятывы аховы і пашпартызацыі гістарычных могілак Беларусі; па-трэцяе, гэта выданне не толькі карыснае з гістарычнага пункту гледжання, але і цікавае для звычайнага чытача, які на могілкі завітвае звычайна два разы на год (на Дзяды і Радуніцу)...
Дарэчы, Вольга Сямашка, якую мы запрасілі ў нашу студыю, не толькі кнігі піша, але і практычна дбае пра захаванне Памяці: абараняе могілкі ад вандалаў, даглядае іх разам з іншымі валанцёрамі, збірае подпісы і звяртаецца з прапановамі ў органы мясцовай улады...

Упэўнена, праграма, прысвечаная захаванню гістарычнай памяці на Беларусі, атрымаецца вельмі непадобная да іншых... Калі хочаце далучыцца, выказвайце свае думкі ў каментарах!

Комментариев нет:

Отправить комментарий