четверг, 5 марта 2015 г.

Успомніць усіх...

Мі­ко­ла Аў­рам­чык, Свят­ла­на Алек­сі­е­віч, Ана­толь Алай, Алег Бе­ла­ву­саў, Еф­ра­сін­ня Бон­да­ра­ва, Ге­надзь Бу­раў­кін, Пят­ро Ва­сю­чэн­ка, Ана­толь Вяр­цін­скі, Ле­а­нід Дай­не­ка, Ігар Даб­ра­лю­баў, Ва­сіль Зу­ё­нак, Вік­тар Ка­ра­ма­заў, Ана­толь Каз­ло­віч, Ула­дзі­мір Ме­хаў, Ган­на Крас­на­пёр­ка, Адам Маль­дзіс, Па­вел Місь­ко, Ба­рыс Са­чан­ка, Ян­ка Сі­па­коў, Мі­хась Страль­цоў, Ва­лян­цін Та­рас, Па­вел Тка­чоў, Іван Чыг­ры­наў. Што іх яднае?
Гэтыя 23 асобы ста­лі ге­ро­я­мі кні­гі «Свят­ло бліз­кіх зо­рак», якую ўклала за­гад­чык ка­фед­ры лі­та­ра­тур­на-мас­тац­кай кры­ты­кі Ін­сты­ту­та жур­на­ліс­ты­кі Бел­дзярж­уні­вер­сі­тэ­та, кан­ды­дат фі­ла­ла­гіч­ных на­вук Люд­мі­ла Пят­роў­на Са­ян­ко­ва.
Кожны з аўтараў - а гэта журналісты, публіцысты, сваякі - распавёў пра выбітную асобу так, каб, прачытаўшы, можна было ўбачыць не бронзавы помнік, а жывога і ў нечым блізкага чалавека...
Пра тое, як кнігі дапамагаюць захоўваць памяць і ці варта сёння пісаць мемуары, мы запытаем у самой Людмілы Пятроўны. А што б хацелі спытаць у выкладчыцы і кінакрытыка вы?

Комментариев нет:

Отправить комментарий