понедельник, 7 сентября 2015 г.

Постаці нашага часу

У сераду ў студыю "Дыяблогу. Пра літаратуру" завітае Зіновій Прыгодзіч. І мы нават не будзем гаварыць пра тое, што яго часопіс "Гаспадыня" мае наклад больш за 50 000 (!) асобнікаў (для параўнання - "Алеся" - каля 2000)... Мне больш цікава пагутарыць з чалавекам, які, паводле аднаго знаёмага, можа "выцягнуць самае патаемнае" з любога суразмоўцы... А сярод іх былі і Васіль Быкаў, і Янка Сіпакоў, і Адам Мальдзіс ды многія іншыя. У Зіновія Кірылавіча выйшла новая кніга - значыць ёсць яшчэ з кім пагаварыць... Але хто з нашых сучаснікаў сапраўды варты таго, каб застацца?.. Хай сабе і на старонках кнігі.
Як трэба пісаць пра іх, новых герояў свайго часу?..
Што вы думаеце на гэты конт і што хацелі б спытаць у нашага госця?

Комментариев нет:

Отправить комментарий