суббота, 10 октября 2015 г.

Вядучы? Рэжысёр? Артыст?.. Пісьменнік!


Чакаем у госці старшыню Белтэлерадыёкампаніі Генадзя Браніслававіча Давыдзьку. Але не як старшыню, і нават не як артыста і рэжысёра...
Хаця, відаць, менавіта гэтай разнабаковасці асобы наш герой стварыў незвычайную інтэрактыўную кнігу для дзяцей! Яе можна чытаць па ролях, паставіць па ёй маленькі хатні спектакль, запрасіць сяброў і... Даведацца больш пра сваіх родных дзяцей! Бо менавіта сямейнае чытанне, у адрозненне ад сумеснага прагляду тэлепраграм, насамрэч аб'ядноўвае сям'ю...
А яшчэ Генадзь Браніслававіч піша вершы - і можа, некаторыя нам прачытае...
Спадзяюся, што будзе больш пытанняў пра літаратуру, маральнасць, пра кнігі... Але вы, шаноўныя, пытайцеся пра тое, што цікава ВАМ!

Комментариев нет:

Отправить комментарий