суббота, 31 октября 2015 г.

Сустрэча з Паэтэсай

У студыю "Дыяблогу" завітае цудоўная паэтэса, аўтар фантастычнай прозы і твораў для самых маленькіх Раіса Баравікова.
Значыць, паслухаем вершы, пагаворым пра паэзію, жаночую і мужчынскую, успомнім выбітных паэтэс нашай краіны...

Чаму? Навошта? — што ні дзень з пытання. 
Вышукваеш нуды маёй прычыны, 
а я заўсёды думала, мужчыны 
ніколі не ўдаюцца ў сэнс кахання.

Як часам незаўважна ўскрыліць мара, 
надзея ўспыхне з аднае усмешкі, 
хто знае, на якіх кастрах згараем, 
раздзьмухваем якія галавешкі?..

Дзеля чаго? Спрадвечная пакута. 
Чакаем ночы, каб не спаць да дня. 
Адзін гаворыць — мёд, другі — атрута, 
і кожны выпіць хоча ўсё да дна.
Читать полностью:  http://www.moykahany.ru/chamu-navoshta-%E2%80%94-shto-ni-dzen-z-pytannya

А што вы спытаеце ў Паэтэсы?

Комментариев нет:

Отправить комментарий