среда, 11 ноября 2015 г.

Кнігі для маладых павінны пісаць маладыя?

Кажуць, што кнігі для дзяцей ствараць цяжэй за ўсё...
Але, магчыма, так кажуць тыя, хто проста не памятае, як гэта - быць малым?
У гісторыі айчыннага пісьменства шмат прыкладаў таго, як маладыя аўтары пісалі творы, што пасля рабіліся класікай, але ж пераважная колькасць выданняў, што ствараюцца для самых маленькіх, пішацца якраз іх "бабулямі" і "дзядулямі".
Што ж трэба ведаць, каб напісаць добрую кнігу - для тых, хто толькі пачынае спазнаваць свет? Ці варта для гэтага мець уласных дзяцей? Якая яна - беларуская Роулінг?
Пра ўсё гэта пагаворым з маладой і таленавітай Кацярынай Хадасевіч-Лісавой, аўтаркай шэрагу цікавых кніг для дзяцей, якія выйшлі апошнім часам у Выдавецкім доме "Звязда".
Пытайцеся ў Кацярыны пра тое, што цікава ВАМ!

Комментариев нет:

Отправить комментарий