суббота, 14 мая 2016 г.

Фестываль Песні... А Паэзіі?

Тое, што без добрага верша не можа быць добрай песні, відаць, ніхто не аспрэчыць. Але штогод я чую нараканні на тое, што вось, маўляў, было ў паэтаў адно свята - Фестываль у Маладзечне, ды і той забралі музыканты-спевакі, а бедных паэтаў адсунулі ці то ў "дворык", ці то "на задворкі"... А насамрэч жа фестываль Паэзіі і Песні!..
Як жа вярнуць паэзію на першае месца не толькі ў Маладзечне, але і ў свядомасці музыкантаў, якія называюць вершы тэкстамі?
Як вы лічыце, у які бок змянілася за апошнія 20 год беларуская песня?
На чые вершы варта было б пісаць музыку: класікаў ці сучаснікаў?
Якія вашыя любімыя песні ды выканаўцы?
Ці трэба беларусам  "Еўрабачанне" з ваўкамі, калі ў нас ёсць сваё Маладзечна з Фінбергам?
Магчыма, адказы на мае ды вашыя пытанні ведае шматгадовы ўдзельнік Фестывалю ў Маладзечне, член журы конкурса маладых выканаўцаў, паэт-песеннік (!) і адначасова дырэктар выдавецтва "Мастацкая літаратура" - Алесь Бадак.

Комментариев нет:

Отправить комментарий