вторник, 24 февраля 2015 г.

Перамагае духоўнасць?

Сярод пераможцаў 54 нацыянальнага конкурсу "Мастацтва кнігі" шмат цікавых выданняў. Наогул, стварэнне кнігі ў нашай краіне - гэта сапраўднае мастацтва. Але хацелася б звярнуць увагу на два праекты, створаныя сумесна з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі.
Фотаальбом “Кніжная спадчына Беларусі”, прызнаны лепшым у намінацыі "За ўклад у захаванне духоўнай спадчыны". У выданні ўпершыню ў вялікім аб’ёме тут прадстаўлены рукапісныя і старадрукаваныя кнігі, выданні, прысвечаныя беларускай тэматыцы, рэдкія і каштоўныя кнігі, картаграфічныя і выяўленчыя матэрыялы, а таксама экзэмпляры кніг з вядомых беларускіх кніжных збораў.
А таксама факсімільнае ўзнаўленне самага старажытнага кніжнага помніка Беларусі – “Тураўскага Евангелля” ХI стагоддзя, якае стала лепшым у намінацыі "Духоўнасць".
Пра пераможныя выданні распавядзе беларускі культуролаг, кнігазнавец, кандыдат культуралогіі, намеснік дырэктара па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці НББ Алесь Суша.
Дык няўжо кніга вяртае сваю ролю захавальніка духоўнасці народа? Ці ў сучасным свеце ўсе гэтыя старадрукі нікому не патрэбныя?
Пытайцеся і вы, шаноўныя, пра тое, што цікавіць!!!

Комментариев нет:

Отправить комментарий