среда, 25 февраля 2015 г.

Свежы позірк

На журфаку, дзе яна выкладае, яе часцяком блытаюць са студэнтамі, наведвальнікі рэдакцыі часам пытаюцца: "а намеснік выйшла?" Аднак гэта маладая дзяўчына - сапраўдны прафесіянал сваёй справы, працуе ў літвыданнях са студэнцкіх гадоў, прайшла "Бярозку", "ЛіМ", "Нёман"... Цяпер яна - намеснік галоўнага рэдактара старэйшага беларускага часопіса "Полымя", а таксама аўтар кнігі для дзяцей “Ша-ша з левага чаравіка”.
Мы запрасілі ў госці Алену Мальчэўскую, каб даведацца, як моладзь глядзіць на класіку, што цікавага адбываецца сёння ў рэдакцыі і чаму пішуцца кніжкі для дзяцей...
Пытайцеся і вы, сябры!

Комментариев нет:

Отправить комментарий