суббота, 22 августа 2015 г.

Свята набліжаецца, свята набліжаецца...

Да нас набліжаецца Кніжны Новы год - то бок Дзень пісьменства.
Гэтым разам ён пройдзе ў Шчучыне - на радзіме Цёткі - і зноў збярэ вялікую колькасць айчынных і замежных літаратараў (з Сербіі, Расіі, Арменіі, Туркменістана, Азербайджана і г.д.).
Ці змянілася свята і падыходы да яго арганізацыі з 1994 года, калі першы Дзень пісьменства адбыўся ў Полацку? Якое месца маюць на гэтым свяце Пісьменнік і Кніга? Якія вынікі папярэдніх Дзён пісьменства ў нашай краіне ў сэнсе прапаганды айчыннай кнігі? На гэтыя ды іншыя пытанні, спадзяюся, мае адказы адзін з арганізатараў фэсту - дырэктар - галоўны рэдактар РВУ "Выдавецкі дом "Звязда" Алесь Карлюкевіч.
Запытайце ў яго пра тое, што цікава вам!
І да сустрэчы ў Шчучыне!:)

Комментариев нет:

Отправить комментарий