четверг, 27 августа 2015 г.

Цягнік "Масква-Мінск"...

Валерый Мікалаевіч Казакоў — член Саюза пісьменнікаў Беларусі, сакратар Праўлення Саюза пісьменнікаў Расіі. Ураджэнец Магілёва. Жыве і працуе ў Маскве. Узначальвае Федэральную нацыянальна-культурную аўтаномію «Беларусы Расіі». Піша прозу, займаецца паэзіяй. Кандыдат сацыялагічных навук. Сапраўдны дзяржаўны саветнік Расійскай Федэрацыі. Кнігі выдае ў Мінску і Маскве. Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны.
Гэты незвычайны чалавек не забываецца пра свае карані. І мову не забывае) І на ўсе кніжныя святы завітвае... І кнігі выдае ТУТ... І падтрымлівае беларусаў ТАМ.
Вось і цяпер ён прыедзе з Маскоўскай кніжнай выстаўкі на беларускае Свята пісьменства, а перад тым наведае студыю "Дыяблогу", каб адказаць на ВАШЫ пытанні!
Задавайце!

Комментариев нет:

Отправить комментарий