среда, 25 ноября 2015 г.

З Купалам - па Славакіі...

Гэтым летам мне асабіста неверагодна пашанцавала: Музей Янкі Купалы запрасіў у вандроўку "Славацкімі шляхамі Янкі Купалы". 80 гадоў таму ўсё, канечне, было крыху іначай - як жа! - творцаў СССР "паказвалі" Еўропе... Купала ў Еўропе застацца не мог - на Радзіме ў закладніках засталіся жонка, сваякі... Але гэтая вандроўка дапамагла яму, пэўна, па-іншаму зірнуць на сваё жыццё, дала надзею... Сёння мы спадзяемся, што там, дзе хадзіў Янка Купала, усталююць памятныя шыльды і, гледзячы на іх, славакі спытаюць: "А хто гэта?" І прачытаюць хаця б некалькі вершаў нашага класіка ў перакладзе на славацкую, а можа, і да нас прыедуць...
Не адбылося б сучаснай вандроўкі без кнігі беларускага даследчыка Міколы Труса, які выдаў кнігу "Янка Купала ў Славакіі"... Можа, рыхтуе працяг?
Пра гэта і запытаем у спадара Міколы ў студыі "Дыяблогу. Пра літаратуру"!
І вы, сябры, далучайцеся да дыялогу!
А ў гэтай памятнай кнізе якраз захаваны подпіс Янкі Купалы!

Комментариев нет:

Отправить комментарий