среда, 25 ноября 2015 г.

Наперад і з песняй! Беларускай...

Ці любіце вы песню, як любіць яе наш будучы госць?..)
Ён адзін з тых нямногіх, хто піша не "тэксты", а сапраўдныя вершы, на якія хораша кладзецца музыка... На жаль, сучасная эстрада патрабуе музычна-рыфмаванага "фаст-фуду" - з прыдыханнямі, лаянкай, банальнымі зацяганымі рыфмамі... А дзе песні, якія можна проста слухаць, думаць разам са спеваком і аўтарам?..
Паразважаем з нашым госцем!

Уладзімір Мазго – член СПБ, намеснік галоўнага рэдактара часопіса “Нёман”. Вядомы дзіцячы паэт і паэт-песеннік. Друкавацца пачаў у 1972 г. Аўтар паэтычных кніг «Пад спеў крыніц» (1982), «Вершаліна» (1987), «Марафон» (1992), «Анёл нябесны» (2007). Выдаў кнігі вершаў для дзяцей «Калі спрачаюцца маланкі» (1989), «Суседзі па сусвеце» (1994), «Смехапад» (1999), «Прыгоды марахода» (2002), «Цуда-вуда» (2008), «Таямнічая планета» (2008).
Песні яго, напрыклад, “Мне ўсё верыцца”, “Гадзіна пік”, “Начны вакзал”, “На Нямізе” і інш., выконваюць “Сябры”, “Бяседа”, Паплаўская з Ціхановічам... Выконваў Якаў Навуменка...
Чакаем сустрэчы і вашых пытанняў!

Комментариев нет:

Отправить комментарий