суббота, 9 апреля 2016 г.

А вы перакладаеце з санскрыту?

Мы нарэшце гэта зрабілі! Запрасілі ў студыю "Дыяблогу. Пра літаратуру" паэта і перакладчыка Ігара Кулікова (Ihar Kulikou).
І справа не толькі ў яго арыгінальных вершах (хаця кнігі "Паварот на мора" і "Свамова" вартыя асобнай гаворкі, канечне, бо ў іх Паэт стварае сапраўды Сваю мову), але калі малады творца ўпарта перастварае на родную мову са стараангельскай, санскрыту ды іншых мёртвых моў, гэта заслугоўвае як мінімум павагі, але найперш - разваг на тэму "Што сёння варта перакладаць = далучаць да нашай літаратуры?" Задавайце свае пытанні, калі ласка!

Комментариев нет:

Отправить комментарий