воскресенье, 10 апреля 2016 г.

"Гляджу я на неба..."

Бард, этнаастраном, праграміст, лінгвіст, фізік-ядзершчык па адукацыі...
А яшчэ - аўтар першага ў айчынным кнігавыданні даследавання "Паміж небам і зямлёй: этнаастраномія".
Цімафей Авілін - госць чарговай праграмы "Дыяблог. Пра літаратуру".
Падобнага выдання, дзе б даваліся народныя назвы нябесных целаў ды паданні пра іх - з картамі, здымкамі ды палявымі запісамі, не было не тое што ў нашай краіне, але і ў нашых суседзяў! Аўтар саматугам выбіраўся ў экспедыцыі, а пасля, гледзячы на здымкі, якія час ад часу з'яўляліся ў сеціве, многія лічылі, што гэта фоташоп... Шчыра скажу, такое прыгажосці я не бачыла раней...
Спадзяюся, спадар Цімафей зробіць беларускае неба крыху бліжэй да нас, а вы - задавайце пытанні, калі ласка!


Комментариев нет:

Отправить комментарий