понедельник, 24 февраля 2014 г.

Вячаслаў Рагойша...


Можна, відаць, не пералічваць усе рэгаліі і заслугі гэтай Асобы. Галоўнае, што ён шчыра займаецца сваёй справай: вучыць моладзь тэорыі літаратуры, даследуе міжлітаратурныя стасункі, стварае музей у сябе ў Ракаве... І пра ўсё можа распавесці - цікава, карысна і запамінальна! Рыхтуйцеся, сябры, да 200-годдзя Тараса Шаўчэнкі засталося ўсяго нічога. Але не ўпэўнена, што з Вячаславам Пятровічам мы будзем гаварыць толькі на гэтую тэму...

На фота: Вячаслаў Рагойша і Яўгенія Янішчыц.


3 комментария:

  1. Вячаслаў Пятровіч, купіўшы сучаснае перавыданне вашага "Паэтычнага слоўніка" (год дакладна не памятаю, дзесьці пасля 2001-га), я быў здзіўлены, убачыўшы ў ім такое паняцце, як класавасць літаратуры. Дакладней, здзівіла тлумачэнне гэтага паняцця: пісьменнік у сваіх творах абараняе інтарэсы свайго класа. Зразумела, сацыяльнае асяроддзе, у якім сфарміраваўся творца, кладзе адбітак на яго творчасць, але гаварыць аб класавай барацьбе ў літаратуры - ці не анахранізм гэта, асабліва ўлічваючы тую акалічнасць, што сёння літаратура не з'яўляецца дзейсным інструментам уздзеяння на масавую свядомасць, бо масава народ чытае толькі што-небудзь забаўляўльнае?

    ОтветитьУдалить
    Ответы
    1. Этот комментарий был удален администратором блога.

      Удалить
    2. Вось, наўздагон нават цытату знайшоў: "П. стала з’явай класавай: пачала выяўляць думкі і настроі пэўнага класа, адлюстроўваць класавую барацьбу ў грамадстве, удзельнічаць у гэтай барацьбе, займаючы пазіцыі таго ці іншага класа. Апрача гэтага, П. часам сама становіцца адной з форм класавага змагання" (выданне 2004 года).

      Удалить