среда, 26 февраля 2014 г.

Я (не) самотны... Я кнігу маю...

Чаму выдаць кнігу па-беларуску сёння часам цяжэй, чым па-руску?.. (А прадаць яшчэ цяжэй!)
Чаму беларускамоўная кніга павінна быць цікавай, прыгожай, разумнай і г.д. і да т.п., а рускамоўнай можна проста быць?..
Чаму пасля выдання ў Расіі нашых аўтараў "заўважаюць" на Радзіме, але перакладаць не спяшаюцца?.. (Пераклад "Гімназіі №13" на беларускую мову, зроблены не кім-небудзь, а Раісай Баравіковай, ужо больш за год ляжыць у выдавецтве... Факт, пра які сёння распавяла сама аўтарка Яўгенія Пастэрнак.)
Чаму, чаму, чаму?..
А што б вы спыталі ў кіраўніка холдынгу, які спецыялізуецца па выданні беларускамоўных кніг?
Чакаем у госці Алеся Карлюкевіча.

Комментариев нет:

Отправить комментарий