среда, 26 февраля 2014 г.

Час Святланы Алексіевіч?

   На сёлетнім кніжным кірмашы чарга стаяла толькі па адну кнігу – “Час сэканд-хэнд” Святланы Алексіевіч. Людзі, не вагаючыся, аддавалі па 250 тысяч за асобнік, у той час як у выдавецкіх шапіках побач шкадавалі 30-40 за кнігу...


  Справа ў “нобелі” (хай чабе і неатрыманым)? Ці то гэтая пісьменніца стала тым сімвалам эпохі, пра якую піша? Ці можа, у нечым іншым?

  Але да Алексіевіч ішлі... З самым рознымі пытаннямі (як даўней хадзілі да Талстога, Коласа...). І на адно з іх яна адказала наступным чынам:

“Пануе нейкае дзіўнае перакананне, што беларусы і рускія ― нацыі чытачоў, а Еўропа не чытае. Былі б вы на іх міжнародных выстаўках... Неверагодная колькасць кніг! Памятаю свае пачуцці пасля французскага кірмашу: проста жаданне перастаць пісаць! Так многа кніг, і здаецца, ну а што ты яшчэ дадасі да таго, што ўжо ёсць?.. Канечне, Інтэрнэт прывучае да кароткай інфармацыі. І ўсё ж мы — цывілізацыя слова. Можа, раней казалі, што людзі чытаюць таму, што ў іх нічога няма, а кніга ўсё замяняе. Цяпер жа радасць можна атрымаць шмат ад чаго. І тым не менш час мінуў, людзі наеліся, апрануліся, і цяпер хочуць зразумець, навошта яны жывуць і што вакол іх адбываецца”.

Магчыма, вам таксама ёсць, што спытаць у Святланы Алексіевіч!

1 комментарий:

  1. Дело не в премии,а в том,что Светлана действительно талантливый писатель. Помню, как меня поразили книги "у войны не женское лицо"" и "Цинковые мальчики".За душу берет невероятно.

    ОтветитьУдалить